https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сасновіч выйшла ў асноўную сетку турніру WTA у Адэлаідзе


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку турніру WTA-500 у аўстралійскай Адэлаідзе з прызавым фондам $922 тыс.
7-га студзеня ў фінале кваліфікацыі беларуска, якая займае 86-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла ў дзвюх партыях нарвежскую тэнісістку Ульрыке Эйкеры, у якой 608-я пазіцыя, — 6:3, 6:2.

У матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Аляксандра Сасновіч адолела расійскую тэнісістку Эліну Аванэсян (74-ы нумар рэйтынгу WTA) — 7:6 (7:4), 4:6, 6:2.

Сустрэчы асноўнага этапа спаборніцтваў у Адэлаідзе пачнуцца 8 студзеня, а завершацца 13 студзеня.

Звязда, 7 студзеня 2024
 
Дата публикации:07.01.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:100
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме