https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску адкрыліся школьныя коўзанкі


У Мінску ў гэтыя выхадныя адкрыліся школьныя коўзанкі.
На выхадных у раёнах праходзяць спартовыя святы. Напрыклад, у Савецкім раёне, як інфармуе раённае ўпраўленне па адукацыі, сёння днём гулянні разгарнуліся на тэрыторыях сярэдніх школ № 66 (вул. Шырокая, 30), № 19 (вул. Залатая горка,18), № 27 (вул. Крапоткіна,74 ).

Учора з гульнямі і песнямі адкрылі лядовую пляцоўку ў гімназіі № 6 (вул. Усходняя, 40). На коўзанках арганізаваны пункты пракату канькоў. Таксама на стадыёнах школ і гімназій праклалі лыжныя трасы. Іх ужо апрабавалі аматары актыўнага адпачынку.

У Ленінскім раёне зімовы сезон адкрылі хакейным паядынкам у СШ № 118. Пачалі функцыянаваць коўзанкі таксама ў СШ № 130, 153, 224.

У Заводскім раёне гэтай зімой працуюць тры лядовыя коўзанкі і дзве хакейныя каробкі. Адрасы: СШ № 144 (вул. А.К. Красіна, 65), № 172 (вул. Ахоцкая, 141), № 186 (вул. Алеся Бачылы, 38), № 210 (вул. Алеся Бачылы, 13). Апроч сезонных коўзанак у раёне функцыянуе крытая коўзанка у «Чыжоўка-Арэне» (вул. Ташкенцкая, 19)

Для аматараў лыжнага спорту ў парку імя 900-годдзя Мінска працуе лыжная траса (вул. Ташкенцкая, 33).

Звязда, 7 студзеня 2024
 
Дата публикации:08.01.2024
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:119
 
Ключевые слова:
Мінск Каникулы Зимний спорт Ледовый каток
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме