https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Турысты па бязвізе масава паехалі ў Беларусь: месцаў у гатэлях амаль няма


Нацыянальнае агенцтва па турызме канстатуе, што большасць гасцей – гэта расіяне, аднак з бязвізам значна пашырылася палітра турыстаў з іншых краін.
Геаграфія ўязных турыстаў пашыраецца пасля нядаўняга пашырэння бязвізу, паведаміў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў.

"Большасць замежных гасцей – гэта грамадзяне Расійскай Федэрацыі, але пакрысе – найшырэйшая палітра, гэта значыць бязвіз сапраўды працуе. Турысты ім карыстаюцца, прыязджаюць... Аб’екты размяшчэння ў абсалютнай сваёй большасці загружаны вельмі", - сказаў Марозаў.

Многія гасцініцы і іншыя аб’екты размяшчэння, паводле яго слоў, "дасягнулі свайго максімуму па ўмяшчальнасці". Дырэктар агенцтва лічыць, што таму важна развіваць рэгіянальны турызм для перанакіравання і размеркавання патокаў гасцей.

"…Каб сапраўды гэтую нагрузку (зняць) на буйныя турыстычныя цэнтры, да якіх адносіцца і Мінск, і абласныя цэнтры, і буйныя раённыя – той жа Полацк, напрыклад, Навагрудак, Пінск", - адзначыў Марозаў.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што гасцямі напоўнены многія аграсядзібы і турыстычныя базы. Прычым ёсць турысты, якія на этапе высялення браніруюць месцы ўжо на наступны год.

19 ліпеня гэтага года быў пашыраны бязвізавы рэжым уезду ў Беларусь. Да гэтага, з 2022-га, ён дзейнічаў для грамадзян Польшчы, Літвы і Латвіі, а зараз распаўсюджаны яшчэ на 35 краін.

У мінулым такі рэжым уводзіўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, а зараз можна прыбыць праз сухапутныя пункты пропуску і знаходзіцца ў рэспубліцы без візы да 30 сутак. За два тыдні, паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, па бязвізе ў краіну ўехалі 12 тысяч іншаземцаў.

Акрамя грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі (а таксама неграмадзян) гэта яшчэ каля тысячы чалавек з еўрапейскіх краін (8% ад агульнага патоку). Большасць з апошніх – уладальнікі пашпартоў Германіі і Эстоніі.

Мінск, 6 жніўня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:06.08.2024
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:107
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Визовый режим Безвиз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме