https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вызначаны пераможцы заключнага дня чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы


Вызначаны пераможцы заключнага дня чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы, які прайшоў на мінскім стадыёне "Дынама".
У скачку з шастом перамогу святкаваў Уладзіслаў Чамармазовіч - 5,20 м. У дзяўчат у гэтай дысцыпліне лепшай стала Ірына Жук (4,72 м). Кацярына Карняенка (15 мін. 51,39 сек.) і Вячаслаў Скудны (14 мін. 9,01 сек.) выйгралі забегі на 5 тыс. м.

У эстафеце 4х100 м у дзяўчат вікторыю святкавалі спартсменкі з Мінска. Дзіяна Рабкова паднялася на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару ў сямібор`і (5937 ачкоў). У змешанай эстафеце 4х400 м перамаглі прадстаўнікі нацыянальнай каманды Беларусі (3 мін. 20,14 сек.). Віктар Трус заваяваў залаты медаль у кіданні дыска (56,71 сек.).

Хрысціна Ціманоўская (23,44 сек.) і Сяргей Пустабаеў (21,58 сек.) сталі першымі ў бегу на 200 м. Ягор Хаўратовіч (51,59 сек.) і Ганна Міхайлава (57,75 сек.) выйгралі забегі на 400 м з бар`ерамі. Ілья Карнавухаў (1 мін. 48,79 сек.) і Дар`я Барысевіч (2 мін. 4,15 сек.) перамаглі ў бегу на 800 м. Святлана Сярова паднялася на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару ў кіданні дыска (52,60 м). Уладзіслаў Булахаў (8,10 м) і Настасся Мірончык-Іванова (6,81 м) выйгралі спаборніцтвы ў скачку ў даўжыню.

У праграму чэмпіянату Беларусі ўвайшлі бег на 100 м, 200 м, 400 м, 800 м, 1,5 тыс. м, 5 тыс. м, 10 тыс. м, 100 м (110 м) з бар`ерамі (з/б), 400 м з бар`ерамі, 3 тыс. м з перашкодамі, эстафета 4х100 м, змешаная эстафета 4х400 м, спартыўная хадзьба 5 тыс. м і 10 тыс. м, скачок у вышыню, у даўжыню, трайны скачок, скачок з шастом, кіданне дыска, кап`я і молата, штурханне ядра, сямібор`е (дзесяцібор`е). Спаборніцтвы ў бегу на 100 м, 200 м, 100 м з/б, 110 м з/б, 400 м, 400 м з/б праводзіліся ў два кругі, астатнія - у адзін круг.

Пераможцамі ў турніры па штурханні ядра, які прайшоў 28 ліпеня каля мінскага Палаца спорту, сталі Аляксей Нічыпар (20,42 м) і Алёна Дубіцкая (19,19 м).

Спаборніцтвы ў бегу на 10 тыс. м 30 ліпеня выйгралі Сяргей Краўчэня (29 мін. 20,86 сек.) і Ніна Савіна (33 мін. 17,53 сек.). Турніры прайшлі ў рамках чэмпіянату Беларусі, што атрымаў назву "Беларускія лёгкаатлетычныя гульні".

Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы стаў галоўным стартам гэтага сезона для беларускіх спартсменаў.

3 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.08.2020
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:299
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Чемпионат Лёгкая атлетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме