https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За год да старту Алімпіяды ў Токіа кваліфікацыйныя нарматывы выканаў 71 беларускі спартсмен


За год да старту летніх Гульняў XXXII Алімпіяды ў Токіа кваліфікацыйныя патрабаванні выканаў 71 беларускі спартсмен у 15 відах спорту, паведамілі ў аддзеле развіцця алімпійскага руху НАК.
Зрэшты, гэта колькасць не канчатковая. Хутка адборачныя турніры будуць адноўлены і прадоўжацца да чэрвеня 2021 года. Беларускія спартсмены плануюць заваяваць каля 100 алімпійскіх ліцэнзій.

Алімпійскі агонь будзе запалены на мадэрнізаваным Нацыянальным стадыёне ў Токіа 23 ліпеня 2021 года. Гульні пройдуць на 43 аб`ектах - 8 новых пастаянных, 25 пабудаваных раней і 10 часовых. Значныя змяненні зведаў Нацыянальны стадыён, на якім ужо адбыліся першыя афіцыйныя спаборніцтвы.

Гульні XXXII Алімпіяды ў Токіа плануюць правесці з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. На галоўных стартах чатырохгоддзя будзе разыграна 339 камплектаў медалёў у 33 відах спорту. Папоўнілі алімпійскую праграму бейсбол/софтбол, каратэ, сёрфінг, скалалажанне і скейтбордынг. Гульні па рашэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта былі перанесены з 2020 на 2021 год з-за пандэміі каранавіруса. У навейшай гісторыі гэта адбылося ўпершыню, што надае будучаму форуму асаблівы статус.

23 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.07.2020
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:280
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Олимпиада Квалификация Пандемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме