https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курачкіна заваявала алімпійскую ліцэнзію ў жаночай барацьбе


У сталіцы Азербайджана Баку працягваецца еўрапейскі кваліфікацыйны турнір па барацьбе на летнія Алімпійскія гульні 2024 года.
У другі дзень спаборніцтваў дванаццаць пуцёвак у Парыж (па дзве ў шасці вагавых катэгорыях) разыгралі дзяўчаты, якія браніравалі за сабой білет у сталіцу Францыі пры праходжанні паўфінальнай стадыі. У вазе да 57 кг дзякуючы высокаму пасеву адразу з чвэрцьфіналу стартавала наша Ірына Курачкіна, перамогшы на гэтай стадыі расіянку Вольгу Харашаўцаву.

Далей беларуска змагалася з прадстаўніцай Украіны Алінай Грушынай-Акобія. Сутычка скончылася з лікам 6:3 на карысць нашай спартсменкі, што прынесла ёй ліцэнзію на Гульні. Бліжэйшая Алімпіяда стане для Ірыны другой у кар’еры, тры гады таму ў Токіа беларуска стала ўладальніцай срэбра. Таксама сярод дасягненняў Курачкінай тры перамогі на чэмпіянатах Еўропы і дзве бронзы планетарных форумаў.

На бакінскі дыван сёння выходзілі яшчэ чатыры беларускія спартсменкі. Кожная з іх дабралася да чвэрцьфіналу, але прайсці далей не ўдалося нікому. Вераніка Іванова ў катэгорыі да 62 кг стартавала з перамогі над Вікторыяй Веса з Эстоніі, але затым прайграла расіянцы Аліне Касабіевай. Ганна Садчанка ў вазе да 68 кг пачала турнір з паспяховага паядынку супраць немкі Айлін Севіны, аднак далей шлях нашай спартсменцы заступіла яшчэ адна расіянка — Ханум Веліева.

Анастасія Зімянкова ў катэгорыі да 76 кг пасля перамогі над грачанкай Агора Папавасіліу саступіла Бернадзеце Надзь з Венгрыі. Ксенія Станкевіч у вазе да 50 кг пачынала адразу з 1/4 фіналу, але там беларуску спыніла Анастасія Блайвас з Германіі. Напярэдадні заваяваць алімпійскія ліцэнзіі таксама не здолелі нашы прадстаўнікі грэка-рымскага стылю Глеб Макаранка, Кірыл Маскевіч, Максім Нягода, Павел Лях і Дзмітрый Зарубскі.

Заўтра на еўрапейскім кваліфікацыйным турніры выступяць прадстаўнікі вольнага стылю, сярод удзельнікаў шасцёра беларусаў: Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг), Аляксандр Гуштын (да 90 кг), Ілья Хамцоў (да 86 кг), Магамедхабіб Кадзімагамедаў (да 74 кг), да 65 кг) і Арыян Цютрын (да 57 кг).

На дадзены момант з нашых змагароў на парыжскую Алімпіяду кваліфікаваліся Ірына Курачкіна, Ванэса Каладзінская і Абубакар Хаслаханаў. Апошнім шанцам атрымаць пуцёўкі на Гульні-2024 стане майскі сусветны адборачны старт у Турцыі.

Звязда, 6 красавіка 2024
 
Дата публикации:06.04.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:109
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Борьба Квалификация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме