https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія дэпутаты ратыфікавалі візавае пагадненне з ЕС


Палата прадстаўнікоў Беларусі ратыфікавала 2 красавіка пагадненне з ЕС аб ​​спрашчэнні выдачы віз. Разглядаецца пытанне аб ратыфікацыі пагаднення аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу.
Пагадненне аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу, Беларусь і Еўрапейскі саюз падпісалі 8 студзеня ў Бруселі. Бакі ўпэўнены, што гэта будзе спрыяць аблягчэнню паездак грамадзян, развіццю міжнародных, у тым ліку турыстычных, кантактаў, а таксама ўмацаванню атмасферы даверу і ўзаемаразумення паміж народамі.

Візавае пагадненне прадугледжвае ўзаемнае палягчэнне працэдур для шырокай катэгорыі грамадзян і зніжэнне збору. Пры гэтым будзе забяспечана права грамадзян звяртацца за атрыманнем віз як ў амбасады еўрапейскіх краінаў, так і ў візавыя цэнтры. Кошт "шэнгена" для беларусаў знізіцца да 35 еўра, а рашэнне аб выдачы візы будзе прымацца ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі тэрмін можа павялічыцца да 30 дзён). Многія катэгорыі грамадзян у залежнасці ад мэты паездкі змогуць звяртацца па візу без выплаты збору і атрымліваць шматразовыя візы з больш доўгім тэрмінам дзеяння ў спрошчаным парадку.

Беларуская віза для грамадзян ЕС таксама патаннее да 35 еўра. Акрамя таго, будзе павялічаны пералік падстаў для выдачы бясплатных віз у некамерцыйных мэтах. Тэрмін знаходжання замежнікаў у Беларусі павялічыцца ў два разы: з 90 дзён у годзе (цяпер) да 180.

Пагадненне аб рэадмісіі прадугледжвае, што з уступленнем яго ў сілу Беларусь і Еўрапейскі саюз павінны будуць ажыццяўляць зваротны прыём на сваю тэрыторыю уласных грамадзян, грамадзян трэціх дзяржаў і асоб без грамадзянства, якія не адпавядаюць альбо перасталі адпавядаць крытэрам легальнасці на тэрыторыях адзін аднаго. У дакуменце замацавана прадастаўленне Беларусі двухгадовага пераходнага перыяду ў дачыненні да рэадмісіі грамадзян трэціх краін. У сумеснай дэкларацыі да пагаднення утрымліваецца абавязацельства Еўрасаюза аб аказанні краіне тэхнічнай і фінансавай падтрымкі ў гэтай галіне.

Дакументы павінны быць ратыфікаваныя Нацыянальным сходам Беларусі і адобраны Еўрапейскім парламентам. Пачнуць яны дзейнічаць у першы дзень другога месяца пасля даты паведамлення бакамі адзін аднаму аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі.

Мяркуецца, што візавае пагадненне ўступіць у сілу ў чэрвені 2020 года.

Звязда, 2 красавіка 2020
 
Дата публикации:02.04.2020
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:323
 
Ключевые слова:
Евросоюз Визовый режим Шенген Реадмиссия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме