https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Турыстычны патэнцыял Беларусі ў 2020 годзе прадставяць у Нью-Ёрку, Дубаі і Лондане


Турыстычны патэнцыял Беларусі ў 2020 годзе прэзентуюць на выстаўках у Нью-Ёрку, Дубаі і Лондане, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Запланаваны ўдзел у 17 міжнародных турыстычных выстаўках. Беларусь на іх будзе прадстаўлена адзіным нацыянальным стэндам. У студзені намечаны выстаўкі ў Хельсінкі, Мадрыдзе, Нью-Ёрку.

З 31 студзеня па 2 лютага плануецца ўдзел у буйнейшай у краінах Балтыі выстаўцы турыстычнай індустрыі Balttour (Рыга).

У лютым магчымасці беларускага турызму прадэманструюць у Тэль-Авіве і Таліне, а ў сакавіку экспазіцыя перамесціцца ў Берлін і Маскву. Насычаным будзе красавік з выстаўкамі ў Мінску, Пекіне, Баку і Дубаі.

Нацыянальны стэнд Беларусі ў верасні адкрыецца ў Гуанчжоу і Нур-Султане, у лістападзе - у Вялікабрытаніі і Польшчы.

Завершыць год турвыставак форум у Барселоне. Акрамя таго, плануюцца семінары і прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Беларусі ў РФ, Літве, Латвіі, Эстоніі, Сербіі, Украіне, Польшчы.

30 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.12.2019
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:258
 
Ключевые слова:
Выставка Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме