Фрыстайлістка ў лютым адыходзячага года парадавала беларускіх балельшчыкаў перамогай на чэмпіянаце свету, адсвяткаваўшы адзін з самых значных поспехаў у сваёй кар`еры. Андрэй Арамнаў стаў адным з галоўных герояў планетарнага першынства ў Патаі, выйграўшы серабро ў шматбор`і, а таксама малыя сярэбраную і бронзавую медалі ў асобных практыкаваннях.
У дзясятку лепшых спартсменаў 2019 года, на думку СМІ, увайшлі Вольга Худзенка і Марына Літвінчук (веславанне на байдарках і каноэ), Арына Сабаленка (тэніс), Вольга Сілкіна (сучаснае пяцібор`е), Максім Недасекаў (лёгкая атлетыка), Уладзіслаў Ганчароў (скачкі на батуце), Яўген Ціханцоў (цяжкая атлетыка).
Лепшай камандай у гульнявых відах спорту па выніках года прызнана зборная Беларусі па пляжным футболе, якая прабілася на чэмпіянат свету. Сярод негульнявых відаў лепшай камандай прадказальна прызнана зборная па веславанні на байдарках і каноэ.
Лепшым трэнерам года прызнаны Уладзімір Шантаровіч (веславанне на байдарках і каноэ), у тройцы лепшых настаўнікаў Генадзь Галіцкі (веславанне на байдарках і каноэ) і Віктар Шаршукоў (цяжкая атлетыка).
Конкурс па вызначэнні лепшых атлетаў года газета "Спортивная панорама" праводзіла 61-ы раз. У традыцыйным апытанні спартыўнага выдання прымаў удзел 91 журналіст, кожны назваў сваю дзясятку лепшых.
27 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
27 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА