https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі заваявалі 7 узнагарод на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы


Беларускія спартсменкі выйгралі 7 медалёў на этапе Кубка свету серыі "Чэлендж" па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў Партугаліі.
У асобных відах беларускі Арына Цыцыліна, Настасся Рыбакова, Карына Ярмоленка, Ганна Швайба, Ганна Гайдукевіч і Арына Сушчынская сталі лепшымі ў групавых практыкаваннях з абручамі і булавамі, апярэдзіўшы каманды Італіі і Японіі.

Акрамя таго, беларускі заваявалі бронзу ў практыкаванні з мячамі і ў мнагабор`і. Беларуская грацыя Аліна Гарнасько стала ўладальніцай бронзавага медаля ў індывідуальным мнагабор`і.

Перамогу атрымала расіянка Аляксандра Салдатава, срэбра ў Італьянкі Мілены Бальдасары.

У фіналах асобных відаў беларускі Настасся Салас і Аліна Гарнасько заваявалі адпаведна срэбра і бронзу ў практыкаванні з абручом. Золата ў актыве італьянкі Аляксандры Аджырджыкулезэ.

Яшчэ адну бронзу Настасся Салас выйграла ў практыкаванні з булавамі.

Удзел у турніры прымалі больш за 100 грацый з 37 краін. Беларускі прадаўжаюць падрыхтоўку да чэмпіянату свету ў Баку (16-22 верасня), па выніках якога будуць разыграны ліцэнзіі на Алімпіяду-2020 у Токіа.

9 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:250
 
Ключевые слова:
Гимнастика Спорт в Беларуси Кубок мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме