https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт падпісаў указы па будаўніцтве ў Мінску футбольнага стадыёна і басейна


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня падпісаў указ нумар 306 "Аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі "Нацыянальны футбольны стадыён" і ўказ нумар 307 "Аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі "Басейн міжнароднага стандарту". 

Дакументы выдадзены ў мэтах стварэння ўмоў для правядзення спартыўных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню, прыцягнення насельніцтва да заняткаў фізічнай культурай і спортам.

Указы падрыхтаваны на аснове адпаведных міжурадавых беларуска-кітайскіх пагадненняў аб рэалізацыі гэтых двух праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі.

Цяпер вядуцца падрыхтоўчыя работы па арганізацыі дзвюх пляцовак для будаўніцтва стадыёна і басейна ў Мінску. Дзяржаўныя ўстановы "Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" і "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту" вызначаны атрымальнікамі тэхніка-эканамічнай дапамогі і арганізацыямі, якія забяспечваюць суправаджэнне праектаў ад пошукаў да ўводу аб`ектаў у эксплуатацыю.

Будаўніцтва будзе выканана пад ключ кітайскім бокам з далейшай перадачай узведзеных аб`ектаў беларускаму боку. Праектаванне і будаўніцтва будуць ажыццяўляцца пры абавязковым выкананні тэхнічных патрабаванняў міжнароднай федэрацыі плавання (FINA) і міжнародных футбольных федэрацый (FIFA і UEFA).

У адпаведнасці з указамі праекты будуць рэалізаваны да 31 снежня 2023 года.

14 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.08.2019
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:423
 
Ключевые слова:
Строительство Мінск Стадион Бассейн Инвестиции Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме