https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Беларусі разлічвае на падпісанне з Еўрапейскім саюзам пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму восенню бягучага года


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Сяргей Румас 6-га жніўня на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын у сувязі з завяршэннем яе дыпламатычнай місіі ў Беларусі.
"Думаю, з нашага боку да восені мы завяршым усе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры для ўзгаднення дакумента. Вельмі спадзяюся, што восенню пагадненне будзе падпісана. Па крайняй меры, беларускі бок будзе рабіць усё для таго, каб гэта падзея адбылася", - адзначыў Сяргей Румас.

Кіраўнік урада выказаў удзячнасць Андрэа Віктарын за асабісты ўклад у развіццё добрых адносін Беларусі і Еўрасаюза.

"Апошнія чатыры гады мы назіраем прыкметны прагрэс у нашых адносінах, аб гэтым сведчаць і лічбы ўсё большага тавараабароту", - сказаў прэм`ер-міністр. З дапамогай Еўрасаюза быў запушчаны шэраг праектаў, сярод якіх МОСТ і твінінг-праект.

"Яшчэ адным доказам таго, што адносіны пачынаюць выходзіць на новы ўзровень, з`яўляецца ўсё большая колькасць візітаў еўракамісараў у Беларусь - еўракамісара па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханеса Хана, еўракамісара па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэра Этынгера, мы чакаем Федэрыку Магерыні (вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.)", - дадаў Сяргей Румас.

Сярод прыярытэтаў узаемадзеяння ўрада з ЕС - завяршэнне перагавораў па ўступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю і развіццё крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва з еўрапейскімі інстытутамі.

Беларусь плануе да міністэрскай сустрэчы СГА ў чэрвені 2020 года ў Казахстане завяршыць усе перагаворы па ўступленні ў арганізацыю, паводле слоў прэм`ер-міністра, усё ідзе па графіку.

Што датычыцца крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва, то Беларусі ўдалося выбудаваць добрыя адносіны з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам.

"Умовы, на якіх ЕІБ прадастаўляе рэсурсы Беларусі, проста беспрэцэдэнтныя, - адзначыў Сяргей Румас. - Гэта дасць нам магчымасць ужо сёння развіваць сваю інфраструктуру, а разлічвацца за гэта роўнымі долямі на працягу доўгага перыяду".

Еўрасаюз таксама садзейнічаў пераходу Беларусі ў шостую групу рэйтынгу Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Ён пацвердзіў гатоўнасць урада і далей развіваць адносіны з Еўрасаюзам, канструктыўна супрацоўнічаць з новым кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

"Вельмі важна, што мы разумеем сёння адзін аднаго лепш, чым чатыры гады таму. Спадзяюся, што рушым наперад з вашым пераемнікам па шляху поўнага зняцця санкцый. Я думаю, гэта ў агульных інтарэсах", - сказаў кіраўнік урада.

6 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.08.2019
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:320
 
Ключевые слова:
Евросоюз Всемирная торговая организация Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме