https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія лёгкаатлеты заваявалі два залатыя і два срэбныя медалі на ЧЕ (U-20)


Беларускія лёгкаатлеты заваявалі два залатыя і два срэбныя медалі на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (U-20) у Швецыі.
У заключны дзень турніру ў эстафеце 4х400 м беларускі Кацярына Жываева, Астэрыя Лімай, Валянціна Чымбар і Аліна Лучшава заваявалі срэбны медаль (3 мін 37,06 сек) і абнавілі нацыянальны юніёрскі рэкорд на гэтай дыстанцыі.

Першае месца ў эстафеце 4х400 м занялі бягухі з Вялікабрытаніі - 3 мін 33,03 сек, якія ўстанавілі новае дасягненне для чэмпіянатаў Еўропы да 20 гадоў.

Бронзавымі прызёрамі сталі спартсменкі з Польшчы - 3 мін 37,13 сек.

У сектары для трайнога скачка другое месца ўзяў Марк Мажэйка - 16 м 22 см. Перасягнуць рэзультат беларуса змог украінец Арцём Канаваленка - 16 м 50 см, а бронза ў Андрэяса Пантацыса з Грэцыі - 16 м 08 см.

Залатыя медалі заваявалі Мікіта Каляда ў хадзьбе на 10 км і Алег Тамашэвіч у штурханні ядра. У медальным заліку з дзвюма залатымі і дзвюма срэбнымі ўзнагародамі зборная Беларусі заняла на чэмпіянаце дзявятае месца, падзяліўшы яго з атлетамі са Швецыі.

Перамаглі ў медальным заліку спартсмены з Вялікабрытаніі - шэсць залатых, тры срэбныя і шэсць бронзавых узнагарод.

22 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.07.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:301
 
Ключевые слова:
Чемпионат Европы Юниоры Спорт в Беларуси Лёгкая атлетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме