https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Халадовіч заваявала золата на этапе "Брыльянтавай лігі"


Кідальніца дзіды Таццяна Халадовіч стала пераможцай дзясятага этапу "Брыльянтавай лігі" ў Лондане, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Наша спартсменка заваявала золата, даслаўшы дзіду на 66 метраў і дзесяць сантыметраў падчас сваёй лепшай спробы. Прычым яна лідзіравала на працягу ўсіх спаборніцтваў.

Дарэчы, гэта адзін з лепшых вынікаў сезона для беларускай лёгкаатлеткі. Яна таксама выступала ў Мінску на II Еўрапейскіх гульнях і тады таксама стала чэмпіёнкай.

Срэбра лонданскага этапу "Брыльянтавай лігі" дасталося аўстралійцы Келсо-Лі Барбер, чый вынік - 65 метраў 85 сантыметраў, бронзавую ўзнагароду заваявала Крысцін Хуссонг з Германіі - 65 метраў 73 сантыметры.

Мінск, 21 ліпеня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:21.07.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:201
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Лёгкая атлетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме