https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МАЗ Вязовіча перакуліўся на восьмым этапе ралі "Шаўковы шлях"


Каміён лідара заліку грузавікоў здзейсніў кульбіт, стаў на колы, праехаў яшчэ трохі і застыў у пясках.
Няўдача напаткала экіпаж Сяргея Вязовіча на восьмым этапе ралі-рэйду "Шаўковы шлях" - каміён перакуліўся на спецучастку, паведамілі арганізатары гонкі.

Лідар агульнага заліку грузавікоў перавярнуўся на 33-м кіламетры спецучастка. Пасля перавароту беларускі МАЗ стаў на колы, праехаў 200 метраў і спыніўся. Экіпаж у парадку, гаворыцца ў паведамленні арганізатараў.

На фотаздымках, зробленых з паветра, відаць, як экіпаж спрабуе прывесці свой грузавік у парадак для таго, каб працягнуць рух. З-за працяглага прыпынку беларускі экіпаж страціў лідарства ў заліку.

Дырэкцыя гонкі адзначае, што пакуль няма інфармацыі аб тым, ці зможа Вязовіч працягнуць удзел. Пасля інцыдэнту з каміёнам беларусаў у лідары заліку грузавікоў выйшаў экіпаж Антона Шыбалава з "КАМАЗ-майстар".

Нагадаем, да восьмага этапу экіпаж Вязовіча безумоўна лідыраваў у заліку грузавікоў - беларусы да аварыі выйгравалі амаль усе этапы.

Паводле інфармацыі каманды "МАЗ-СПОРТаўта", экіпаж Вязовіча ужо вярнуўся да кропкі старту, дзе чакае грузавік тэхпадтрымкі.

Sputnik, 14 ліпеня 2019
 
Дата публикации:14.07.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:281
 
Ключевые слова:
Ралли Автоспорт "МАЗ-СПОРТавто" "Шёлковый путь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме