https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экіпаж Аляксея Вішнеўскага стаў трэцім на заключным этапе "Шаўковага шляху"


Экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам Аляксея Вішнеўскага заняў трэцяе месца на заключным этапе ралі "Шаўковага шляху".
Заключны этап прайшоў у перадгор`і. Працягласць спецучастка склала 255 км. Гоншчыкі пераадолелі цясніны, горныя плато і па звілістых дарожках перайшлі на раўнінную мясцовасць. Апошні адрэзак праходзіў па роўнай і хуткай грунтавой дарозе.

Беларус Аляксей Вішнеўскі адстаў ад лідара этапу - гоншчыка каманды "КамАЗ-майстар" Антона Шыбалава на 12 мін. 14 сек. На другой пазіцыі размясціўся расіянін Андрэй Каргінаў, яму не хапіла 34 сек. для таго, каб фінішаваць на гэтым адрэзку першым.

У генеральнай класіфікацыі грузавікоў лепшы рэзультат сярод беларускіх экіпажаў паказаў Аляксандр Васілеўскі - шостае месца, ён праехаў дыстанцыю за 31 гадзіну 19 мін. 25 сек.

На вышэйшую прыступку п`едэстала гонару падняўся прадстаўнік "КамАЗ-майстра" Антон Шыбалаў, які пераадолеў дыстанцыю за 26 гадзін 1 мін. 40 сек.

Другім у агульным заліку стаў экіпаж расіяніна Андрэя Каргінава (адставанне 25 мін. 22 сек.).

На трэцяй пазіцыі размясціўся іх партнёр па камандзе Айрат Мардзееў (адставанне 52 мін. 5 сек.).
________________________________________

Ралі-рэйд "Шаўковы шлях" праходзіў з 6 па 16 ліпеня па тэрыторыях Расіі, Кітая і Манголіі. Траса гонкі ўяўляла сабой скорасныя ўчасткі ва Усходняй Сібіры, мангольскія стэпы, кітайскія раўніны і пясчаныя адрэзкі з дзюнамі ў пустыні Гобі. Маршрут склаў 5 тыс. км, з якіх палавіна прыпадала на спецучасткі.

16 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.07.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:296
 
Ключевые слова:
Ралли Спорт в Беларуси МАЗ-СПОРТавто "шёлковый путь"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме