https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Марына Літвінчук і Вольга Худзенка перамаглі ў веславанні на байдарцы на 500 м на ІІ Еўрапейскіх гульнях


Беларускі Марына Літвінчук і Вольга Худзенка перамаглі ў веславанні на байдарцы на 500 м на II Еўрапейскіх гульнях.
Беларускі, якія даўно выступаюць разам, з першых метраў дыстанцыі на вяслярным канале ў Заслаўі ўзялі высокі тэмп і выйшлі ў лідары.

Першае месца Марына Літвінчук і Вольга Худзенка не ўступілі да самага фінішу, і пачалі святкаваць поспех яшчэ да таго як перасеклі стужку. Час пераможцаў - 1 мін 40,888 сек.

Срэбнымі прызёрамі Гульняў сталі спрактыкаваныя Ганна Караш і Данута Козак з Венгрыі, а бронзавыя медалі заваявалі прадстаўніцы Расіі Кіра Сцяпанава і Настасся Панчанка.

У бягучым сезоне беларускія байдарачніцы Марына Літвінчук і Вольга Худзенка з`яўляюцца аднымі з лідараў сезона, яны перамаглі ў "двойцы" на 500 м на этапе Кубка свету ў Познані.

26 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.06.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:441
 
Ключевые слова:
II Европейские игры Спорт в Беларуси Гребля Байдарка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме