https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каманда лучніц заваявала для Беларусі другі медаль ІІ Еўрапейскіх гульняў, стаўшы срэбным прызёрам


Жаночая зборная Беларусі стала срэбным прызёрам II Еўрапейскіх гульняў у камандным турніры па класічным луку. Гэта другі медаль беларускіх спартсменаў на дамашніх Гульнях.
У вырашальным матчы за золата на арэне САК "Алімпійскі" Карына Казлоўская, Ганна Марусава і Карына Дзёмінская ва ўпартай барацьбе ўступілі саперніцам з Вялікабрытаніі з лікам 2:6.

Уладальніцамі бронзы сталі лучніцы з Даніі, якія выйгралі ў каманды Германіі з лікам 5:4. У мужчынскім камандным турніры беларусы Павел Далідовіч, Кірыл Фірсаў і Аляксандр Лягушаў уступілі ў чвэрцьфінале камандзе Нідэрландаў 0:6.

Сённяшні дзень спаборніцтваў завершыцца сустрэчамі 1/8 фіналу ў жаночым індывідуальным турніры па блочным луку.

Беларуска Алена Кузняцова паспрачаецца за выхад у чвэрцьфінал з вопытнай францужанкай Сафі Дадэмон, якая з`яўляецца бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне-2008.

Заўтра, 23 чэрвеня, у 1/32 фіналу індывідуальнага мужчынскага турніру па класічным луку выступяць тры беларускія спартсмены: Кірыл Фірсаў будзе сапернічаць з Янісам Бружысам з Латвіі, Аляксандр Лягушаў сустрэнецца з расіянінам Арсаланам Балданавым, апанентам Паўла Далідовіча стане Ітай Шані з Ізраіля.

Турнір лучнікаў II Еўрапейскіх гульняў прадоўжыцца па 27 чэрвеня.

22 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.06.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:257
 
Ключевые слова:
Стрельба из лука Спорт в Беларуси II Европейские тгры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме