https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Таццяна Шаракова стала 3-й у жаночай групавой шашэйнай велагонцы ІІ Еўрапейскіх гульняў


Беларуская велагоншчыца Таццяна Шаракова заваявала бронзу ў групавой гонцы на 120 км на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску.
На працягу ўсёй дыстанцыі Таццяна Шаракова трымалася ў асноўнай групе і толькі на апошніх метрах дзякуючы фінішнаму спурту здолела ўклініцца ў тройку лідараў.

Перад ёй фінішавалі дзве прадстаўніцы Нідэрландаў - чэмпіёнкай стала Ларэна Вібэс з вынікам 3 гадз 08 мін 13 сек, срэбра ў Мар`яны Вос.

Беларуска Алёна Амялюсік заняла 15-е месца, Настасся Колесава - 42-я, Таісія Насковіч - 56-я, Ганна Церах завяршыла гонку 65-й сярод 69 спартсменак, якія даехалі да фінішу.

Шашэйным велагоншчыкам засталося разыграць яшчэ 3 камплекты ўзнагарод - 23 чэрвеня адбудзецца мужчынская групавая гонка, а 25 чэрвеня пройдуць дзве індывідуальныя гонкі з раздзельным стартам (у жанчын і мужчын).

22 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.06.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:297
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Велогонки Шоссе II Европейские игры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме