https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія акрабаты Белякоў і Мельнік занялі трэцяе месца ў міксце на ІІ Еўрапейскіх гульнях


Беларускія акрабаты Артур Белякоў і Вольга Мельнік занялі трэцяе месца ў дынамічных практыкаваннях у міксце на II Еўрапейскіх гульнях.
На памосце "Мінск-Арэны" наш дуэт атрымаў за сваё выступленне ад суддзяў 28,810 бала. Першае месца ў Вікторыі Аксёнавай і Кірыла Старцава з Расіі - 29,060 бала, срэбныя прызёры - азербайджанцы Абдула Аль-Машайхі і Гурбанлі Рухідзіл (28,830).

Раней сярод прадстаўнікоў акрабатыкі на старце спаборніцтваў вызначыліся ў дынамічных практыкаваннях Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч, якія заваявалі першае золата для беларускай каманды на II Еўрапейскіх гульнях.

Турнір у акрабатыцы прадоўжыцца ў сценах "Мінск-Арэны" сёння выступленнем у дынамічных практыкаваннях у жанчын і балансе ў міксце.

22 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.06.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:296
 
Ключевые слова:
II Европейские игры Спорт в Беларуси Акробатика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме