https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус Яўген Собаль заняў другое месца на этапе велагонкі "Пяць кольцаў Масквы"


Беларус Яўген Собаль стаў срэбным прызёрам другога этапу прэстыжнай велагонкі "Пяць кольцаў Масквы".
На фінішы прадстаўнік велаклуба "Мінск" уступіў Глебу Кугаеўскаму з Цюменскай вобласці. Расіянін дзякуючы гэтаму поспеху ўзначаліў генеральны залік гонкі. Бронзавым прызёрам другога этапу стаў Сцяпан Астаф`еў (Vino-Astana Motors).

Для велагрупы "Мінск" гэта ўжо другі поспех у Маскве. Днём раней беларус Мікалай Шумаў перасёк фінішную стужку першым. Трэці этап працягласцю 156,8 км адбудзецца 4 мая, а завершацца спаборніцтвы 5 мая.

Велагонка на шашы "Пяць кольцаў Масквы" праводзіцца ў расійскай сталіцы з 1920 года. З 1993-га гонка стала міжнароднай. У 2007 годзе яе пераможцам быў беларус Аляксандр Кучынскі.

3 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.05.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:371
 
Ключевые слова:
Велогонка "Пять колец Москвы" Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме