https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"МАЗ" Вязовіча прыйшоў чацвёртым на чарговым этапе ралі-рэйду "Дакар-2019"


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага аўтазавода.
Экіпаж беларуса Сяргея Вязовіча на грузавіку "МАЗ" пасля чаргі непрыемнасцяў вырваўся наперад на ралі-рэйдзе "Дакар-2019" — абагнаў дзясятак супернікаў і завяршыў этап на чацвёртым месцы. Іншыя беларускія экіпажы таксама скончылі чацвёрты ралі-заезд у Перу адносна добра,

У чацвёрты дзень падчас марафонскага этапу гоншчыкі пераадолелі 405 км, зноў сутыкнуліся з пяскамі і дзюнамі. Вязовіч, які стартаваў 20-м, здолеў апярэдзіць практычна ўсе экіпажы перад ім. Як прызнаўся сам пілот, такой колькасці абгонаў ён не ўзгадае за ўсе сем гадоў удзелу ў "Дакары".

У выніку экіпаж паказаў чацвёрты час — 4 гадзіны 23 хвіліны. Пераможцам этапу зноў стаў Андрэй Каргінаў з каманды КАМАЗа, які быў хутчэйшым на 13 хвілін. У агульным заліку экіпаж Вязовіча размясціўся на 17-м месцы і саступае лідару гонкі Эдуарду Мікалаеву 5 гадзін 30 хвілін.

Беларус Аляксандр Васілеўскі заняў на этапе 12-е месца, праехаўшы маршрут за 4 гадзіны 46 хвілін і адстаўшы на 36 хвілін. У генеральнай класіфікацыі экіпаж знаходзіцца на 11-м радку з 2 гадзінамі 55 хвілінамі "страчанага" часу.

Яшчэ адзін прадстаўнік каманды МАЗа Аляксей Вішнеўскі з-за тэхнічных складанасцяў фінішаваў 14-м. Яго час — 5 гадзін 4 хвіліны, адставанне — 54 хвіліны. У абсалютным заліку беларускія гоншчыкі ўтрымліваюцца ў першай дзясятцы, саступаючы лідару ралі 2 гадзіны 42 хвіліны.

Другі марафонскі этап прывядзе гоншчыкаў назад на бівак у Арэкіпу. Але спачатку ім трэба будзе пераадолець 517 км хуткасных участкаў па пясках з дзюнамі і ўздоўж берага акіяна.

Марафон "Дакар-2019" праходзіць па тэрыторыі Перу. Ралі-рэйд займае 11 дзён і завершыцца 17 студзеня ў Ліме. Гоншчыкі праедуць прыкладна 5 тыс. км. Больш за палову маршруту пралягае цераз пясчаныя трасы з вялізнымі дзюнамі і іншымі перашкодамі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 студзеня 2019
 
Дата публикации:11.01.2019
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:440
 
Ключевые слова:
Ралли Дакар-2019 МАЗ-Спортавто 4-й этап Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме