https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Славакі перамаглі Швейцарыю на Калядным турніры


Каманда прэзідэнта краіны правядзе першы матч у рамках першынства 3-га студзеня а 19-й супраць зборнай ІІХФ.
Каманда Славакіі ўзяла верх над Швейцарыяй ў стартавым матчы XV Каляднага міжнароднага турніру сярод аматараў хакея.

Паядынак групы С Славакія - Швейцарыя адбыўся сёння на малой лядовай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны". Сустрэча завяршылася перамогай славацкіх хакеістаў з лікам 10:4.

Разам са славакамі і швейцарцамі ў групе выступае зборная Расіі, прадстаўленая камандай "Стройгазмантаж", якая складаецца з экс-гульцоў КХЛ, Вышэйшай лігі і НХЛ.

А ў матчы групы В паміж зборнымі Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў і Балкан, які прайшоў на вялікім лёдзе спарткомплекса, мацнейшымі былі хакеісты ААЭ - 9: 5.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця Каляднага турніру адбудзецца ў 17:30 у "Чыжоўка-Арэне". Затым у 19:00 каманда прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі пазмагаецца супраць зборнай Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ).

Нагадаем, гаспадары Каляднага турніру 11 разоў выйгралі першынство, тройчы лепшымі станавіліся расійскія хакеісты.

Sputnik, 3 студзеня 2018
 
Дата публикации:03.01.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:387
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Хоккей Рождественский турнир Любители
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме