https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польшча ўвяла часовы кантроль на ўнутраных граніцах ЕС


Польшча з 22 лістапада ўвяла часовы кантроль на ўнутраных граніцах ЕС з-за канферэнцыі ААН па пытаннях змянення клімату, якая пройдзе ў Катавіцах з 3 па 14 снежня.
Прадоўжыцца кантроль на граніцах да 16 снежня 2018 года. Згодна з інфармацыяй МУС Польшчы, на мерапрыемства прыедуць каля 40 тыс. гасцей з 200 краін свету, уключаючы палітыкаў, вучоных і бізнесменаў. Чакаецца прыбыццё 50 кіраўнікоў дзяржаў.

Пасяджэнні будуць праводзіцца ў катавіцкім Міжнародным канферэнц-цэнтры. Выбарачны пагранічны кантроль будзе дзейнічаць на наземнай граніцы з Германіяй, Чэхіяй, Славакіяй і Літвой, а таксама ў аэрапортах і марскіх партах.

Граніцу на сушы можна будзе перасякаць толькі ў вызначаных месцах, якіх налічваецца 264. На граніцы з Чэхіяй іх 142, са Славакіяй - 62, Германіяй - 48, а з Літвой - 12. Штраф за перасячэнне граніцы ў неналежным месцы складае 500 злотых ($135).

Такія абмежаванні ўжо ўводзіліся Польшчай у ліпені 2016 года, калі рэспубліка праводзіла ў Варшаве саміт НАТА, а ў Кракаве - каталіцкія Сусветныя дні моладзі з удзелам Папы Рымскага. Кліматычны саміт ААН - штогадовая канферэнцыя, у ходзе якой абмяркоўваецца развіццё глабальнай кліматычнай палітыкі.

Польшча ўжо двойчы прымала на сваёй тэрыторыі гэта значнае міжнароднае мерапрыемства. У 2008 годзе яно адбылося ў Познані, а ў 2013-м - у Варшаве.

22 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2018
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:392
 
Ключевые слова:
Польша Граница Климат Конференция ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме