Яна дайшла да 1/8 фіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open), дзе ў паядынку 3 верасня саступіла пераможцы турніру японцы Наомі Асацы. Бяспройгрышная серыя беларускі доўжылася восем матчаў.
Для Сабаленка адкрыты чэмпіянат US Open стаў лепшым за яе кар`еру. Раней лепшым вынікам для беларускі лічыўся выхад у другі круг на чэмпіянаце ва Уімблдоне ў 2017 годзе.
На жаль, на гэтым тыдні прадстаўніца Беларусі пацярпела паражэнне ў першым крузе турніру ў канадскім Квебеку і знялася з турніра ў кітайскім Гуанчжоу.
Зараз беларуская тэнісістка займае 20-ы радок у сусветным рэйтынгу.
Sputnik
Мінск, 15 верасня 2018
Мінск, 15 верасня 2018