https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай сталі чэмпіёнамі свету ў веславанні на байдарках і каноэ


Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай сталі чэмпіёнамі свету ў веславанні на байдарках і каноэ ў Партугаліі.
Дыстанцыю 200 м у двойцы-каноэ атлеты пераадолелі за 37,646 сек. На фінішы Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай здолелі апярэдзіць Арсена Слівінскага і Міхала Любнеўскага з Польшчы (+0,174 сек.). Бронзавымі прызёрамі сталі расіяне Аляксандр Каваленка і Іван Штыль (+0,347 сек.).

Пасля заезду беларусы адзначылі ў флэш-інтэрв`ю тэлеканалам, што гэта перамога вельмі важна для іх, да гэтага рэзультату яны імкнуліся на працягу ўсяго сезона.

У спаборніцтвах жаночых каноэ на 500 м беларуска Алена Наздрова заваявала срэбны медаль, уступіўшы толькі 0,640 сек. Ксеніі Кураш з Расіі - 2 мін. 10,9 сек., якая стала чэмпіёнкай свету. Бронзавая ўзнагарода ў Кэці Вінсент з Канады (1,157 сек.).

У каноэ-адзіночцы ў мужчын на 500 м перамогу святкаваў Ісак дос Сантас з Бразіліі. Беларус Максім Пятроў фінішаваў пятым.

Беларускія атлеты ўжо на старце чэмпіянату свету зноў даказалі, што з`яўляюцца аднымі з лідараў у веславанні на байдарках і каноэ.

Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай у бягучым сезоне на дыстанцыі 200 м занялі другое месца на чэмпіянаце Еўропы ў Бялградзе. У сталіцы Сербіі ў чэрвені бягучага года ў каноэ на 500 м залатую ўзнагароду заваявала Алена Наздрова. Чэмпіянат свету ў Партугаліі прадоўжыцца да 26 жніўня.

24 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.08.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:359
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Спорт в Беларуси Гребля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме