Супрацоўнікі МНС Расіі транспартавалі цела загінулага ў Нальчык і перадалі следча-аператыўнай групе праваахоўных органаў, паведамляе прэс-служба МНС РФ. У эвакуацыі ўдзельнічалі восем ратавальнікаў.
Надзвычайнае здарэнне з беларускім грамадзянінам адбылося 17 ліпеня. Група альпіністаў з пяці чалавек з Беларусі здзяйсняла ўзыходжанне на гару Укю (вышыня больш як 4,3 тысячы метраў), размешчаную ў Безенгійскай цясніне (Чарэкскі раён). Пры спуску на вышыні каля 4,1 тысячы метраў у бок ледніка адзін з альпіністаў сарваўся.
Пасольства Беларусі ва ўзаемадзеянні з прадстаўніцтвам МЗС Расіі ў Мінеральных Водах і галоўным упраўленнем МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы прымае неабходныя меры па дастаўцы ў аэрапорт цела грамадзяніна Беларусі, які загінуў на гары Укю, і адпраўцы астанкаў на радзіму.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2018
Мінск, 19 ліпеня 2018