У сувязі з высокай пажарнай небяспекай 8 чэрвеня ўведзена забарона на наведванне лясоў у 11 раёнах Мінскай вобласці: Вілейскім, Маладзечанскім, Стаўбцоўскім, Нясвіжскім, Уздзенскім, Капыльскім, Салігорскім, Любанскім, Старадарожскім, Бярэзінскім, Барысаўскім.
Таксама для наведвання лясоў цалкам закрыты Гомельская, Брэсцкая, Гродзенская вобласці, часткова Віцебская і Магілёўская вобласці.
Прэс-служба адзначыла, што рашэннямі райвыканкамаў могуць быць адкрыты праходы да дачных участкаў і асобныя зоны для збору грыбоў і ягад, якія ў такім выпадку патрулююцца дзяржаўнай лясной аховай.
Актуальная інфармацыя аб закрыцці лясоў размешчана на інтэрактыўнай карце: http://www.mlh.by/maps/map.php.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 чэрвеня 2018
Мінск, 8 чэрвеня 2018