https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За апошні месяц у Беларусі на вадзе загінуў 61 чалавек, з пачатку года — 163, у тым ліку 13 дзяцей


Такія лічбы прыводзіць Мінская гарадская арганізацыя Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах.
Для параўнання: за першае паўгоддзе 2017 года ў краіне патанулі 134 чалавекі, у тым ліку дзевяць дзяцей.

З пачатку гэтага года работнікі "ОСВОДа" выратавалі 152 чалавекі, з якіх 41 непаўналетні.

Згодна са звесткамі "ОСВОДа", за першы тыдзень ліпеня ў Беларусі патанулі пяць чалавек.

28 чэрвеня ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці на рацэ Батыўля падчас рыбнай лоўлі з берага патануў мужчына 57 гадоў, пенсіянер па інваліднасці (захворванне апорна-рухальнага апарата).

30 чэрвеня на Прыпяці ў Мазырскім раёне зваліўся ў ваду і патануў 41-гадовы мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап`янення.

4 ліпеня ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці 61-гадовая жанчына ўпала ў штучны вадаём па вуліцы Рэтранслятар і патанула.

8 ліпеня ў Сянно Віцебскай вобласці каля крыніцы Песачанка, у раўчуку глыбінёй 40 см, была знойдзеная жанчына 64 гадоў.

У той жа дзень у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці ў вадаёме каля вёскі Круты Бераг пры купанні патануў п`яны мужчына 35 гадоў.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 12 ліпеня 2018
 
Дата публикации:12.07.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:615
 
Ключевые слова:
Отдых у воды Техника безопасности ОСВОД
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме