У сярэдзіне сакавіка ў Беларусі італьянскі футбольны клуб "Інтэр" адкрыў акадэмію, заключыўшы пагадненне з мінскай школай Мікалая Мурашкі. 20 красавіка ў Мінску ў сярэдняй школе №19 пачаў працаваць першы падрыхтоўчы клас да "Інтэр Акадэміі".
Першы занятак фізкультурай у новым фармаце правёў вядомы беларускі футбаліст Віталь Кутузаў, які прыбыў спецыяльна з Італіі, каб пазнаёміць юных футбалістаў і іх бацькоў з асаблівасцямі падрыхтоўкі па італьянскай сістэме.
"Мэта — дапамагчы дзецям зразумець, ці любяць яны футбол, дапамагчы палюбіць ім футбол. Дапамагчы і бацькам накіраваць сваіх дзяцей у патрэбнае рэчышча", — сказаў Кутузаў.
Па словах экс-футбаліста, калі дзецям спадабаецца гэта гульня, ён прыйдзе ў прафесійную дзіцяча-юнацкую спартыўную школу, якая дапаможа яму расці далей.
"Калі ў нас атрымаецца зарадзіць у дзецях любоў, у нас атрымаюцца вялікія зоркі і вялікія футбалісты", — сказаў на заканчэнне Кутузаў.
Кутузаў са сваім спартовым ток-шоу "90 пытанняў аб футболе" наведае мінскія школы, дзе плануецца адкрыць класы. Усяго да 1 верасня ў сталіцы збіраюцца адкрыць 30 падобных класаў.
Sputnik, 20 красавіка 2018
Sputnik, 20 красавіка 2018