https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Хакейнае "Дынама-Мінск" стала трэцім па наведвальнасці клубам у Еўропе


Хакейны клуб "Дынама-Мінск" заняў трэцяе месца па наведвальнасці хатніх матчаў у Еўропе, паведамілі ў прэс-службе "зуброў".
Іншых беларускіх клубаў у першай сотні рэйтынгу ІІХФ няма, а чэмпіянат Беларусі замкнуў топ-20.

Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) апублікавала штогадовы рэйтынг наведвальнасці еўрапейскіх клубаў і ліг па выніках рэгулярных чэмпіянатаў.

Першае месца ў рэйтынгу належыць швейцарскаму "Берну" (16 371 заўзятар), клуб узначальвае топ ужо 16 гадоў. Другое месца займае СКА з Санкт-Пецярбурга (11 847). Трэці радок належыць мінскаму "Дынама" (11 738). Дзесятку найлепшых замкнула пражская "Спарта" (8708).

"Адзначым, што іншых беларускіх клубаў у першай сотні рэйтынгу няма", — звярнулі ўвагу ў "Дынама".

Сярод хакейных ліг лідзіруе швейцарская NLA (6833). Другое месца займае КХЛ (6234), трэцяе — нямецкая DEL (5996). Чэмпіянат Беларусі размясціўся на 20-й пазіцыі (371). Экстралігу апярэдзілі нават чэмпіянаты Іспаніі, Галандыі/Бельгіі і Венгрыі/Румыніі.

Мінскае "Дынама" ў гэтым сезоне КХЛ заняло дзесятае месца ў Заходняй канферэнцыі і не змагло прабіцца ў плэй-оф Кубка Гагарына.

Мінск, 21 сакавіка 2018
 
Дата публикации:21.03.2018
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:702
 
Ключевые слова:
Мінск Хоккей "Дінамо" Рейтинг Спорт в Беларуси Болельщики
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме