https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус Юрый Голуб выйграў золата ў біятлоне на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане


Беларус Юрый Голуб заваяваў залаты медаль у біятлоне ў катэгорыі В3 для спартсменаў з парушэннямі зроку на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.
Беларускі спартсмен пераадолеў дыстанцыю ў 12,5 км за 39.23,7. На другім месцы ўкраінец Аляксандр Казік, які саступіў лідару 2,7 секунды, бронза таксама ва ўкраінца Юрыя Уткіна.

Гэта трэці медаль, які Голуб прынёс у скарбонку беларускай зборнай на гэтай Паралімпіядзе. Раней ён выйграў срэбра ў лыжнай гонцы на 20 км і серабро ў спрынце на 7,5 км.

У актыве Беларусі ўжо 7 медалёў: 2 залатыя, 3 срэбныя і 2 бронзавыя.

14 сакавіка беларусы працягнуць выступ у лыжным спрынце ў мужчын і жанчын.

Паралімпійскія гульні праходзяць у Паўднёвай Карэі з 9 па 18 сакавіка. Разыгрываецца 80 камплектаў узнагарод у шасці відах спорту. Змагаюцца за медалі каля 700 прадстаўнікоў 48 каманд. Беларусь на гульнях прадстаўляюць 15 атлетаў у двух відах спорту — біятлоне і лыжных гонках.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 13 сакавіка 2018
 
Дата публикации:13.03.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:664
 
Ключевые слова:
Паралимпиада Пьёнчхан Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме