https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Падрыхтоўка інфраструктуры Мінска да Еўрагульняў-2019 разгледжана ва ўрадзе


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Падрыхтоўка інфраструктуры Мінска да II Еўрапейскіх гульняў 2019 года разгледжана 28 ліпеня на чарговым пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта пад старшынствам прэм`ер-міністра Андрэя Кабякова.

"Разгледжаны пытанні падрыхтоўкі інфраструктуры Мінска да правядзення II Еўрапейскіх гульняў, фінансавання мерапрыемстваў па падрыхтоўцы гульняў, набыцця сістэмы сканіравання білетаў і размяшчэння дырэкцыі па правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года", - адзначылі ў прэс-службе.

Андрэй Кабякоў праінфармаваў, што кіраўнік дзяржавы ўзгадніў прапановы аргкамітэта па канцэпцыі брэнда ІІ Еўрапейскіх гульняў, яму былі даложаны падыходы па відах спорту і асноўных палажэннях кантракта.

Акрамя таго, прэм`ер-міністр звярнуў увагу, што неабходна выпрацаваць дакладныя падыходы да фінансавання расходаў на правядзенне гульняў.

"Лішніх грошай у бюджэце няма. Расходы будуць толькі на самае неабходнае, таму прашу ўсё падлічваць дэталёва, абгрунтоўваць кожны рубель, шукаць іншыя рэзервы, працаваць над зніжэннем кошту абсталявання і паслуг. Да гэтых пытанняў трэба ставіцца вельмі адказна", - цытуе прэс-служба кіраўніка ўрада.

Беларусь атрымала права правядзення II Еўрапейскіх гульняў на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016 года прайшло ў Мінску.

Афіцыйным дэвізам II Еўрагульняў стане выказванне Bright Year, Bright You ("Яркі год, яркі ты"). Таксама будзе руская варыяцыя лозунга - "Время ярких побед" і беларуская - "Час яскравых перамог".

28 ліпеня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.07.2017
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:874
 
Ключевые слова:
II Европейские игры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме