https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія гоншчыкі каманды "МАЗ-СПОРТаўта" возьмуць удзел у юбілейным ралі "Дакар"


Тры беларускія экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" возьмуць удзел у 40-м ралі-рэйдзе "Дакар", які пройдзе з 6 па 20 студзеня 2018 гады ў Паўднёвай Амерыцы, паведамілі ў ААТ "МАЗ".
Юбілейны "Дакар" можа стаць самым складаным за апошнія гады.

Ужо вядома, што працягласць хуткасных участкаў будзе рэкорднай — каля 4 тыс. км. Усяго ж гоншчыкам трэба будзе пераадолець больш як 9 тыс. км. Па шляху іх чакаюць выдмы, горныя перавалы і саланчакі. Упершыню пасля шматгадовага перапынку марафон вернецца ў Перу, дзе пройдуць першыя этапы. Працягнецца гонка ў традыцыйных для марафону Балівіі і Аргенціне.

Беларускія экіпажы паедуць на "МАЗах", якія раней прайшлі "Дакар" і "Шаўковы шлях". Машыны зменяцца нязначна: спецыялісты дадаткова папрацавалі над рухавікамі і трансмісіяй, з-за якой узніклі праблемы на еўразійскім ралі-рэйдзе.

На "Дакар" адправяцца тыя ж гоншчыкі, што ўдзельнічалі ў апошніх марафонах. Лідар каманды Сяргей Вязовіч паедзе разам са штурманам Паўлам Гараніным і механікам Андрэем Жыгуліным. Склад другога экіпажа — Аляксандр Васілеўскі, Дзмітрый Віхрэнка і Антон Запарошчанка. У трэцім экіпажы будуць Аляксей Вішнеўскі, Максім Новікаў і Андрэй Невяровіч.

Канкурэнцыю беларусам складуць усе вядомыя каманды. У прыватнасці, КамАЗ выставіць на гонку адразу чатыры экіпажы.

Акрамя таго, у гонцы возьме ўдзел каманда Petronas Iveco, хоць сам Жэрар дэ Рой аддаў перавагу ралі Africa Eco Race. Сярод сур`ёзных сапернікаў таксама будуць MAN, Tatra і Renault.

Стратэгія беларускай каманды зменіцца: усе тры экіпажы будуць ехаць на вынік. Калі раней трэці экіпаж страхаваў іншых удзельнікаў, то цяпер паедзе на поўную сілу. Усе гоншчыкі будуць імкнуцца заняць высокія месцы, але будуць дапамагаць адзін аднаму на трасе ў выпадку неабходнасці.

Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" рэгулярна выступае на "Дакары". Апошняя гонка аказалася самай паспяховай у гісторыі каманды — экіпаж Аляксандра Васілеўскага заняў 6-е месца. Пры гэтым усім тром экіпажам удалося паспяхова дабрацца да фінішу.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2017
 
Дата публикации:30.10.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Спорт и Туризм
Просмотров:794
 
Ключевые слова:
Ралли Дакар МАЗ-СПОРТавто Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме