https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларус Уладзімір Чапелін стаў бронзавым прызёрам на першым этапе Кубка свету па біятлоне


Уладзімір Чапелін стаў бронзавым прызёрам індывідуальнай гонкі на 20 км на першым этапе Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе.
Як і ў час жаночай гонкі на 15 км, на рэзультаты біятланістаў у многім паўплываў парывісты вецер. Аднак фаварытам мінулага сезона гэта не перашкодзіла паказаць высокі рэзультат.

Першае месца заняў уладальнік Вялікага хрустальнага глобуса мінулага сезона Мартэн Фуркад - 51 мін 33,8 сек (0+2+0+0). Другім фінішаваў нарвежац Ёханес Бо - +29,5 сек (0+0+0+2). Трэці рэзультат, нечакана для многіх спецыялістаў, паказаў беларус Уладзімір Чапелін.

Магілёўскі біятланіст пастараўся без памылак прайсці 20-кіламетровую дыстанцыю і дапусціў толькі адзін промах на чатырох агнявых рубяжах - +1 мін 24,3 сек (1+0+0+0). Уладзімір Чапелін упершыню ў кар`еры ў індывідуальнай гонцы ўзняўся на п`едэстал гонару Кубка свету.

1 снежня беларуска Дар`я Юркевіч таксама заваявала бронзавую ўзнагароду ў Эстэрсундзе ў гонцы на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі. Першы Этап Кубка свету прадоўжыцца ў Швецыі 3 снежня спрынтарскімі гонкамі на 7,5 км у жанчын і 10 км у мужчын.

2 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.12.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:748
 
Ключевые слова:
Кубок мира Биатлон Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме