https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Забарона на выкарыстанне алімпійскай і паралімпійскай сімволікі без спецыяльнага дазволу ўводзіцца ў Беларусі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі ўдасканальваецца прававое рэгуляванне выкарыстання алімпійскай і паралімпійскай сімволікі, яе абарона і камерцыйнае выкарыстанне. Адпаведны ўказ нумар 440 "Аб выкарыстанні алімпійскай, паралімпійскай сімволікі" 5 снежня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дакумент прыняты ў мэтах належнага выканання беларускім бокам сваіх абавязацельстваў па абароне правоў Міжнароднага алімпійскага камітэта і Міжнароднага паралімпійскага камітэта на тэрыторыі Беларусі.

Указам устанаўліваецца забарона на выкарыстанне алімпійскай і паралімпійскай сімволікі для абазначэння юрыдычных асоб, аб`ектаў, тавараў, работ і паслуг, за выключэннем выпадкаў, калі права на такое выкарыстанне прадастаўлена міжнароднымі або нацыянальнымі алімпійскім і паралімпійскім камітэтамі.

Інфармацыя аб парадку і ўмовах атрымання дазволу будзе размяшчацца на афіцыйных сайтах НАК Беларусі і Паралімпійскага камітэта Беларусі ў глабальнай камп`ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Адносна таварных знакаў і знакаў абслугоўвання, пасведчанні на якія выдадзены да ўступлення ў сілу ўказа, прадугледжана магчымасць выкарыстання алімпійскай і паралімпійскай сімволікі да заканчэння тэрміну дзеяння іх рэгістрацыі.

Акрамя таго, устанаўліваецца, што дзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі фізічнай культуры і спорту, сярэднія школы - вучылішчы алімпійскага рэзерву захоўваюць права на выкарыстанне алімпійскай і паралімпійскай сімволікі ў сваіх найменнях.

Прыняцце такога ўказа асабліва актуальна напярэдадні правядзення ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. Указ распрацаваны ўпершыню з улікам перадавога міжнароднага вопыту ў гэтай сферы і рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта.

5 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.12.2016
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:752
 
Ключевые слова:
Европейские игры Олимпийская символика Авторские права
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме