https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійская каманда "КАМАЗ-майстар" перамагла на ралі "Шаўковы шлях"


Экіпажы "КАМАЗ-майстар" з перамогай павіншаваў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і адзначыў, што спартсмены зноў прадэманстравалі чэмпіёнскі характар.
Пераможцам у агульным заліку грузавікоў на ралі "Шаўковы шлях-2017" стаў экіпаж каманды "КАМАЗ-майстар" на чале з Дзмітрыем Сотнікавым, другое месца ў агульным заліку ў Антона Шыбалава, трэцяе — у Айрата Мардзеева.

Спартыўную каманду павіншаваў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і пажадаў экіпажам новых дасягненняў і яркіх перамог.

"Ад душы віншую вас з трыумфальным выступам на міжнародным ралі "Шаўковы шлях" 2017 года. Вы зноў прадэманстравалі чэмпіёнскі характар і справядліва занялі ўвесь п`едэстал гонару. Сваім поспехам пацвердзілі неперасягненыя магчымасці айчынных аўтамабіляў маркі "КамАЗ", — гаворыцца ў віншаванні Пуціна.

Афіцыйны фініш ралі-рэйду павінен быў адбыцца ў суботу ў кітайскім горадзе Сіань.

Аднак з-за ўмоў надвор`я — на поўнач краіны абрынуліся праліўныя дажджы — аргкамітэт ралі-рэйду прыняў рашэнне адмяніць заезд. Арганізатары падкрэслілі, што ўчастак, размешчаны ў гарыстай мясцовасці, можа быць небяспечны для ўдзельнікаў.

Беларуская каманда таксама годна выступіла на складаным ралі. Сяргей Вязовіч з "МАЗ-СПОРТаўта" у агульным заліку заняў пятае месца. Аляксей Вішнеўскі размясціўся на сёмай пазіцыі, Аляксандр Васілеўскі паказаў восьмы вынік.

Ралі-рэйд "Шаўковы шлях" працягласцю 9599 кіламетраў праходзіў па тэрыторыі Расіі, Казахстана і Кітая. Спаборніцтвы праводзіліся ў сёмы раз.

Мінск, 23 ліпеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:23.07.2017
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:945
 
Ключевые слова:
Ралли Шёлковый путь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме