https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусы занялі першае месца ў міжнародным фестывалі-конкурсе светлавых эфектаў ва Украіне


Беларускую каманду ўзначаліў Аляксандр Нехвядовіч, аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам выступіў Віталь Дэмбоўскі, за 3D-графіку адказваў Мікалай Шавель, над моўшн-дызайнам працаваў Вадзім Стрынгаловіч.
Беларусы занялі першае месца ў міжнародным фестывалі-конкурсе святла і медыямастацтва Odessa Light Fest (Украіна). У ім таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі ААЭ, Германіі, Італіі, Польшчы, Расіі і Украіны.

Журы конкурсу вызначала лепшыя праекты па чатырох крытэрах: цэласнасць сюжэту, крэатыўнасць і арыгінальнасць, тэхнічнае выкананне і сувязь з музыкай.

Прадстаўнікі Беларусі — каманда кластара крэатыву і мастацтва Fourth Dimension (уваходзіць у групу кампаній Artmix Group) — заваявалі першае месца ў намінацыі 3D Video Art з праектам I Am God, падзяліўшы ўзнагароду з праектам Efemero з Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў.

Як паведаміў Аляксандр Нехвядовіч, на працягу трох дзён інтэрактыўнае святлапраекцыйнае шоу транслявалася на цэнтральных будынках і гістарычных славутасцях Адэсы. Такім чынам, паглядзець работы канкурсантаў маглі не толькі члены міжнароднага журы, але і гараджане з турыстамі.

Беларускае шоу было паказанае на фасадзе Адэскай гарадской думы. У ім былі выкарыстаныя найноўшыя тэхналогіі 2D- і 3D-графікі, а таксама храмакей-здымка, з дапамогай якой створаная гісторыя пра жыхара сучаснага мегаполіса.


Паводле слоў арганізатараў фестывалю, краіна — пераможца конкурснай праграмы атрымае магчымасць правесці адно з мерапрыемстваў Odessa Light Fest. Аднак канчатковае рашэнне аб тым, ці будзе падзея арганізаваная ў Беларусі ці адбудзецца ў ААЭ, пакуль не вынесенае.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2016
 
Дата публикации:14.09.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1440
 
Ключевые слова:
Конкурс Odessa Light Fest Медиа Инновации Фэст культуры Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме