https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусы Андрэй Праневіч і Уладзімір Ізотаў заваявалі залатыя медалі на Паралімпійскіх гульнях


Андрэй Праневіч і Уладзімір Ізотаў заваявалі залатыя медалі на XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.
У спаборніцтвах па фехтаванні сярод шпажыстаў-калясачнікаў Андрэй Праневіч быў мацнейшы за брытанца Дзімітры Куцья (15:13) і ўкраінца Алега Навуменку (15:8), а ў фінале ён зрабіў вырашальны рэзультатыўны выпад і перамог Алі Амара з Ірака (15:14). Трэцяе месца на п`едэстале гонару заняў Алег Навуменка, які ўзяў верх над французам Янікам Іфебе (15:5).

У спаборніцтвах на шпагах сярод жанчын дзве беларускі выйшлі ў васьмёрку мацнейшых. Алеся Макрыцкая ўступіла немцы Сімоне Брызе-Батке (9:15), якая заняла ў турніры 4-е месца, а Настасся Касцюшкова ўступіла кітаянцы Чжой Цзіньцзінь (4:15), якая, перамогшы беларуску, у фінале заваявала залатую ўзнагароду.

У турніры сярод плыўцоў у катэгорыі SB12 беларус Уладзімір Ізотаў стаў лепшым на дыстанцыі 100 м брасам з новым паралімпійскім рэкордам - 1 мін 6,82 сек. Ранейшае лепшае дасягненне Уладзіміра Ізотава на Паралімпіядах - 1 мін 7,28 сек, якое ён устанавіў у Лондане ў 2012 годзе, дзе стаў срэбным прызёрам. Таксама на рахунку Уладзіміра Ізотава бронзавая ўзнагарода Пекіна-2008.

Другое месца на дыстанцыі 100 м брасам у катэгорыі SB 12 у Рыа заняў Дзмітрый Салей з Азербайджана, які раней выступаў за Беларусь, - 1 мін 8,80 сек. Бронзавую ўзнагароду выйграў украінец Дзмітрый Вяракса - 1 мін 9,00 сек.

У спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы 13 верасня капітан беларускай паралімпійскай зборнай Ганна Канюк змагалася за медалі ў скачках у даўжыню ў катэгорыі T12 і заняла 5-е месца. У кіданні кап`я ў катэгорыі F46 беларус Аляксандр Субота заняў 11-е месца.

Дзякуючы двум залатым медалям скарбонка зборнай Беларусі значна папоўнілася. На рахунку беларускіх паралімпійцаў сем узнагарод (пяць залатых і дзве бронзавыя), яны займаюць 13-е месца ў медальным заліку. Лідзіруюць па вартасці ўзнагарод кітайскія спартсмены - 63 залатыя медалі, якія камандзе ўжо ўдалося выйграць у Рыа.

14 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.09.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:804
 
Ключевые слова:
Фехтование Лёгкая атлетика Плавание Паралимпиада Рио-де-Жанейро
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме