https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ТБМ просіць улады распрацаваць беларускамоўную версію дакументаў, якія дазваляюць замежнікам наведваць Аўгустоўскі канал без візы


Паводле напісанага ў звароце, мясцовыя чыноўнікі на адпаведныя сігналы актывістаў ТБМ не рэагуюць.
Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) Алег Трусаў звярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Косінца з просьбай пасадзейнічаць стварэнню беларускамоўнай версіі дакументаў, якія дазваляюць замежным грамадзянам наведваць турыстычна-рэкрэацыйны парк "Аўгустоўскі канал" (Гродзенская вобласць) без атрымання беларускай візы.

У лісце, накіраваным у прэзідэнцкую адміністрацыю 31 кастрычніка, Трусаў адзначае, што "ў пашпартах-буклетах для замежных турыстаў, якія без візы могуць наведваць Гродзенскую вобласць, адсутнічае дзяржаўная беларуская мова".

"Гэта ў першую чаргу выклікае вялікае абурэнне ў беларусаў, грамадзян Польшчы, які ўжо пачалі наведваць нашу краіну", — падкрэсліў кіраўнік ТБМ.

Апрача таго, Трусаў звярнуў увагу на адсутнасць беларускай мовы і памылкі ў польскай мове на інфармацыйных шыльдах для турыстаў, усталяваных на дзяржаўнай мяжы, цераз якую праходзіць Аўгустоўскі канал.

Аўтар нагадаў выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што галоўнай прыкметай беларусаў як нацыі, апрача тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту, з`яўляецца ўласная мова, і выказаў меркаванне, што мясцовыя ўлады гэтае меркаванне прэзідэнта не падзяляюць, калі дапускаюць падобныя хібы.

У гэты ж дзень Алег Трусаў накіраваў зварот міністру сувязі і інфарматызацыі Сяргею Папкову з просьбай выдаць юбілейную паштовую марку да 100-х угодкаў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля, якія будуць адзначацца 4 жніўня 2017 года.

"Просім вас выдаць юбілейную паштовую марку Янкі Брыля на фоне Мірскага замка, бо ён нарадзіўся ў Карэліцкім раёне, непадалёк ад Міра. Было б добра зрабіць спецгашэнне гэтай маркі якраз у Мірскім замку", — адзначаецца ў звароце.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 31 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:31.10.2016
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1295
 
Ключевые слова:
Мірскі замак Аўгустоўскі канал Визовый режим Беларуская мова Беларусы ў свеце
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме