https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія атлеты выйгралі дзве залатыя ўзнагароды на трэцім этапе Кубка свету па спартыўнай акрабатыцы


Беларускія атлеты выйгралі дзве залатыя ўзнагароды на трэцім этапе Кубка свету па спартыўнай акрабатыцы, які завяршыўся ў польскім Жэшуве.
На вышэйшую прыступку п`едэстала гонару падняліся беларускі Юлія Івончык, Вераніка Набокіна, Карына Сандовіч, якія атрымалі ад суддзяў 27,810 бала і апярэдзілі каманду з Польшчы.

У спаборніцтвах змешаных пар беларусы Артур Белякоў і Вольга Мельнік таксама занялі першае месца - 28,000 балаў.

Срэбнымі прызёрамі сталі спартсмены з Казахстана Дзмітрый Фядзьковіч і Ангеліна Яніцкая - 27,370 бала.

На трэцім радку падагульняючага пратакола размясціліся польскія атлеты Якуб Траніна і Іга Клешык - 26,920 бала.

У агульным заліку Кубка свету сярод змешаных пар беларускі дуэт Артур Белякоў і Вольга Мельнік занялі чацвёртае месца.

Сярод жаночых дуэтаў самымі лепшымі па выніках сезона сталі мінчанкі Маргарыта Барташэвіч і Вікторыя Міхновіч.

На галоўным турніры 2016 года - чэмпіянаце свету ў кітайскім горадзе Пуцянь - беларусы таксама заваявалі дзве ўзнагароды.

Маргарыта Барташэвіч і Вікторыя Міхновіч сталі сярэбранымі прызёрамі ў спаборніцтвах пар, а ў спаборніцтвах груп каманда ў складзе Карыны Сандовіч, Веранікі Набокінай і Кацярыны Барысевіч заваявала бронзу.

13 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.10.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:795
 
Ключевые слова:
Спортивная акробатика Спорт в Беларуси Кубок мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме