https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы выйшлі ў фінал конкурсу "Танкавы біятлон" на АрМГ-2016


Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінабароны.
Беларускія танкісты выступяць у фінале эстафеты міжнароднага конкурсу "Танкавы біятлон - 2016", які ўваходзіць у праграму Армейскіх міжнародных гульняў - 2016 (АрМГ-2016).

На падмаскоўным палігоне Алабіна 13 жніўня адбудзецца фінальны заезд конкурсу "Танкавы біятлон". Беларусь увайшла ў чацвёрку лепшых каманд. Сапернікамі беларусаў будуць каманды Казахстана, Кітая і Расіі.

"Беларускія экіпажы лідзіравалі на працягу ўсіх паўфінальных заездаў і ўстанавілі рэкорд конкурсу ў паражэнні мішэней - больш за 85 працэнтаў пападанняў па выніках двух этапаў", - адзначылі ў Мінабароны. Да фіналу экіпажам трэба будзе прывесці ўзбраенне танка да нармальнага бою і праверыць тэхнічны стан вузлоў і агрэгатаў.


________________________________________

Армейскія міжнародныя гульні праходзяць у Расіі і Казахстане з 30 ліпеня па 13 жніўня. Усяго ў АрМГ-2016 удзельнічаюць 120 каманд з 19 дзяржаў Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

У спаборніцтвах, якія праходзяць на 20 палігонах, прымаюць удзел больш як 3 тыс. ваеннаслужачых, задзейнічаны звыш 350 адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі. АрМГ-2016 уключаюць 23 конкурсы, прычым 10 з іх праводзяцца ўпершыню.


12 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.08.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1582
 
Ключевые слова:
Армейские игры Танковый биатлон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме