https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Плывец Ігар Бокій заваяваў першае золата для беларускай зборнай на Паралімпіядзе ў Рыа


Плывец Ігар Бокій прынёс першы залаты медаль для беларускай зборнай на XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.
У фінале плавання на дыстанцыі 100 м батэрфляем у катэгорыі S13 Ігар Бокій паказаў рэзультат 53,85 сек., абнавіўшы свой жа сусветны рэкорд, які раней быў устаноўлены на чэмпіянаце свету-2015 у Глазга (54,44 сек.).

Другое месца заняў прадстаўнік Узбекістана Кірыл Панкоў - 56,84 сек., трэцім стаў яго суайчыннік Музафар Турсунхаджаеў - 57,26 сек.

Узнагарода Ігара Бокія стала першай у скарбонцы зборнай Беларусі.

Для беларускага плыўца гэта ўжо шосты залаты медаль Паралімпіяд. У 2012 годзе ў Лондане ён пяць разоў падымаўся на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару, перамагаючы ў плаванні.

Паралімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра завершацца 18 верасня, у спаборніцтвах будзе разыграна больш за 500 камплектаў узнагарод.

Беларускія атлеты выступяць у пяці відах спорту: плаванні, лёгкай атлетыцы, дзюдо, фехтаванні і акадэмічным веславанні.

9 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:846
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Плавание Паралимпиада
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме