https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кап`якідальніца Таццяна Халадовіч заняла трэцяе месца на этапе "Брыльянтавай лігі" ў Лазане


Для аднаго з лідараў беларускай каманды старт у Швейцарыі стаў першым сур`ёзным турнірам пасля Алімпійскіх гульняў у Рыа, дзе Таццяна Халадовіч заняла пятае месца.
У Лазане беларуска ў лепшай сваёй спробе адправіла снарад на 64 м 15 см. Перамагла ў спаборніцтвах у кіданні кап`я ў жанчын Мадара Паламейка з Латвіі - 65 м 29 см. Другое месца заняла тытулаваная Барбара Шпотакава з Чэхіі - 64 м 48 см.

У сёлетнім сезоне гэта не першы поспех Таццяны Халадовіч, у ліпені яна станавілася пераможцай этапу "Брыльянтавай лігі" ў Манака і чэмпіянату Еўропы ў Амстэрдаме.

Шосты рэзультат у штурханні ядра ў Лазане паказала беларуска Алёна Дубіцкая - 17 м 81 см. П`едэстал гонару ў гэтым відзе праграмы аказаўся дакладна такім жа, што і на летніх Гульнях у Рыа.

Першае месца заняла новазеландка Валеры Адамс - 19 м 94 см, другая пазіцыя ў Мішэль Картэр з ЗША - 19 м 49 см і замкнула тройку прызёраў Крысціна Швайніц з Германіі - 19 м 33 см.

Скакун у вышыню беларус Павел Селіверстаў таксама стаў шостым у Швейцарыі. На этапе "Брыльянтавай лігі" яму пакарылася планка 2 м 25 см. Выйграў спаборніцтвы ў гэтым відзе праграмы Мутаз Баршым з Катара - 2 м 35 см.

Новы сусветны рэкорд у кіданні молата сярод жанчын устанавіла полька Аніта Уладарчык. На турніры "Мемарыял Камілы Скалімоўскай" алімпійская чэмпіёнка Рыа паказала рэзультат 82 м 98 см і палепшыла сваё ж ранейшае сусветнае дасягненне (82 м 29 см), якое было ўстаноўлена на летніх Гульнях у Бразіліі.

29 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.08.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1023
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Лёгкая атлетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме