Арганізатары падрыхтавалі ўдзельнікам пясчаныя трасы з дзюнамі і кустамі, аднак з-за надыходзячага шторму дыстанцыю скарацілі.
Калі першапачаткова планавалася, што экіпажы праедуць у баявым рэжыме два адрэзкі даўжынёй 111 км і 224 км, то ў выніку ад другой часткі спецучастка адмовіліся з меркаванняў бяспекі.
Па выніках заезду паміж возерам Балхаш і горадам Алматы экіпаж пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча пераадолеў спецучастак прыкладна за 1 гадзіну 19 мінут і заняў чацвёртае месца.
Беларускія гоншчыкі адсталі ад пераможцы заезду расіяніна Айрата Мардзеева на 2,5 мінуты. У генеральнай класіфікацыі беларусы ўзняліся на 8-е месца і прайграюць лідару гонкі Эдуарду Нікалаеву з "КамАЗ-майстар" амаль 46 мінут.
МАЗ Аляксандра Васілеўскага на праведзеным этапе апынуўся на шостай пазіцыі. Спецучастак гоншчыкам удалося праехаць прыкладна за 1 гадзіну 21 мінуту.
У агульным заліку экіпаж займае 10-е месца, прайграючы Эдуарду Нікалаеву 1 гадзіну 8 мінут.
Экіпаж Аляксея Вішнеўскага фінішаваў на 7-м месцы, патраціўшы на пераадоленне спецучастка прыкладна 1 гадзіну 23 мінуты. У агульным заліку беларускі гоншчык знаходзіцца на 12-й пазіцыі і адстае ад лідара гонкі больш як на дзве гадзіны.
Пасля шостага этапу арганізатары прадугледзелі дзень адпачынку ў горадзе Алматы. Потым экіпажы чакаюць адны з самых складаных этапаў ралі-рэйду, якія будуць праходзіць па тэрыторыі Кітая.
Міжнароднае ралі "Шаўковы шлях" упершыню праходзіць па тэрыторыях адразу трох краін - Расіі, Казахстана і Кітая.
Працягласць маршруту - 10 735 км, прычым амаль 40 працэнтаў шляху складаюць спецучасткі. Сярод выпрабаванняў - бяскрайнія стэпы, буйныя горныя серпанціны, каварныя пяскі і дзюны.
Гоншчыкам падрыхтавалі 15 этапаў - на два больш, чым на "Дакары". Марафон праходзіць праз 15 гарадоў, пустыню Гобі і хрыбты Цянь-Шаня. У ралі-рэйдзе прымаюць удзел 24 грузавікі і 100 пазадарожнікаў.
15 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА