https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Марыя Мамашук заваявала серабро Алімпіяды ў жаночай барацьбе


Беларуская спартсменка Марыя Мамашук (вагавая катэгорыя да 63 кг) заваявала сярэбраную ўзнагароду алімпійскага турніру па жаночай барацьбе.
У фінальным паядынку Марыі Мамашук процістаяла японка Рысака Каваі. Ужо на першай мінуце беларуска прапусціла атаку ў ногі, за што яе саперніца зарабіла 2 балы.

Мамашук спрабавала контратакаваць, але японскай атлетцы ўдавалася стрымліваць наступальныя парывы беларускі. Да канца першага перыяду сустрэчы лік быў 2:0 на карысць Каваі.

Заключная трохмінутка таксама прайшла пад дыктоўку японкі. Яна змагла правесці практычна аналагічную атаку той, якая ў яе атрымалася ў першым перыядзе: прайшла ў ногі беларусцы і зноў атрымала 2 балы.

Пад канец паядынку Рысака Каваі ўдалося яшчэ адно рэзультатыўные дзеянне, ацэненае зноў на 2 балы. Такім чынам, яна выйграла паядынак з сухім лікам 6:0.

Дэбютантка Алімпійскіх гульняў Марыя Мамашук, выступаючы на даване ў Рыа, перамагла прадстаўніцу Казахстана Кацярыну Ларыёнаву (у 1/8 фіналу; лік - 8:2), шведку Катарыну Ёхансен (у 1/4 фіналу; 7:2) і амерыканскую атлетку Алену Піражкову (у 1/2 фіналу; 3:2).

Да заваявання сярэбранай алімпійскай узнагароды да найбольш значных поспехаў у кар`еры Марыі Мамашук належыць выйгрыш золата на чэмпіянаце Еўропы-2016 і бронзы на першых Еўрапейскіх гульнях у 2015 годзе.

Беларуская спартсменка ўпершыню прыняла ўдзел у фінальным паядынку алімпійскага турніру па жаночай барацьбе ў вазе да 63 кг. Бронзавымі прызёрамі Алімпіяды-2016 у гэтай вазе сталі полька Моніка Ева Міхалік і прадстаўніца Казахстана Кацярына Ларыёнава.

19 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.08.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:952
 
Ключевые слова:
Борьба Олимпиада Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме