https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Футбалісты БАТЭ будуць змагацца з "Астаной" за права выступіць на групавым этапе Лігі Еўропы


Футбалісты барысаўскага БАТЭ двойчы сустрэнуцца з казахстанскай "Астаной" у матчах за выхад у групавы этап Лігі Еўропы.
Такі вынік жараб`ёўкі, якая адбылася 5 жніўня ў штаб-кватэры УЕФА ў Швейцарыі.

Свой еўракубкавы сезон барысаўчане пачалі з другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў, у якім былі мацнейшымі за фінскі "Сейняёкі" - 2:0 (дома) і 2:2 (у гасцях).

У трэцім крузе падапечныя Аляксандра Ермаковіча не змаглі прайсці ірландскі "Дандолк", уступіўшы па суме дзвюх сустрэч - 1:0 (дома) і 0:3 (у гасцях).

Пасля гэтай няўдачы БАТЭ адправіўся ў турнір рангам ніжэй.

Першую гульню за права выступіць у групе Лігі Еўропы барысаўская дружына правядзе 18 жніўня ў сталіцы Казахстана, а 25 жнiўня прымуць сапернікаў на полі "Барысаў-Арэны". У складзе "Астаны" выступае абаронца зборнай Беларусі Ігар Шытаў.

5 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.08.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:668
 
Ключевые слова:
Футбол Лига Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме