https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасля адмены віз паток турыстаў з Ізраіля ў Беларусь вырас больш як у 1,5 раза, з Турцыі - практычна ў 2,5 раза


Пра гэта паведаміла 19 ліпеня намеснік дырэктара - начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Наталля Елісеева.
Трохдзённы бязвізавы рэжым больш за год дзейнічае ў Белавежскай пушчы - гэта дало магчымасць павялічыць колькасць замежных турыстаў практычна ў два разы.

"А не ўсе ж нават ведаюць, што ёсць магчымасць наведаць пушчу без візы, таму мы цяпер гэта рэкламуем", - адзначыла Наталля Елісеева. Увесці бязвізавы рэжым на тры дні плануецца і на Аўгустоўскім канале, адпаведны праект указа Міністэрства спорту і турызму накіравала ва ўрад.

"Яшчэ абмяркоўваецца пытанне, дзе менавіта можна будзе знаходзіцца без візы - толькі на самім Аўгустоўскім канале або яшчэ і на прылеглых да яго тэрыторыях", - растлумачыла прадстаўнік Мінспорту. Наталля Елісеева канстатавала, што на беларускай частцы канала турыстычны сэрвіс пакуль не так развіты, як у Польшчы.

"Трэба прыцягваць інвестыцыі і задзейнічаць у турыстычным плане беларускую частку Аўгустоўскага канала", - дадала яна.

19 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2016
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:727
 
Ключевые слова:
Аўгустоўскі канал Туризм в Беларусі Визовый режим Белавежская пушча
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме