https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазэль наведае матчы турніру фінальнай алімпійскай кваліфікацыі ў Мінску


Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь Сяргей Ганчароў у інтэрв`ю прэс-службе ФХБ.
Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазэль наведае ў верасні матчы турніру фінальнай алімпійскай кваліфікацыі ў Мінску, 

"Апошнім разам ён быў у беларускай сталіцы яшчэ на чэмпіянаце свету ў 2014 годзе, — нагадаў Ганчароў, які гэтай вясной быў абраны ў савет ІІХФ. — На самай справе, мы ўжо не раз абмяркоўвалі з Рэнэ Фазэлем яго магчымы візіт у Мінск. І вось зараз з`явілася такая цудоўная нагода — фінал алімпійскай кваліфікацыі".

"Рэнэ любіць Мінск, і на апошнім савеце ІІХФ ён казаў, што з радасцю чакае свайго прыезду ў Беларусь", — дадаў намеснік старшыні ФХБ.

Нагадаем, у маі 2014 года Мінск прымаў чэмпіянат свету па хакеі. Пазней Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Рэнэ Фазэля і яшчэ 10 чалавек ордэнам Дружбы народаў "за значны асабісты ўнёсак у падрыхтоўку і правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску".

Як падкрэсліў Ганчароў, турнір у Мінску "абяцае стаць найскладанейшым выпрабаваннем для беларускай каманды. Усе хочуць трапіць на Алімпійскія гульні, аднак пуцёўка ўсяго адна".

"Матчы турніру ў Мінску па сваім напале, відовішчнасці будуць вельмі цікавымі. Трэба разумець, прыязджаюць моцныя каманды, у якіх прадстаўленыя зоркі сусветнай велічыні, як Анжэ Капітар у славенцаў. У датчан восем хакеістаў з НХЛ. Пра ўзровень скандынаваў кажа той факт, што на маючым адбыцца кубку свету ў камандзе Еўропы будуць прадстаўленыя адразу чатыры дацкія гульцы. Зборная Даніі едзе ў Мінск у рангу фаварыта. І гэта аб`ектыўна. Яны не сумняваюцца ў сваёй перамозе. Але мы з такім раскладам, вядома, не згодныя. Хатнія сцены — гэта той фактар, які павінен нам дапамагчы нават у барацьбе з такім моцным супернікам, як Данія", — лічыць Ганчароў.

Як паведамлялася раней, Федэрацыя хакея Беларусі паставіла задачу прывезці ў краіну чарговы чэмпіянат свету ў вышэйшым дывізіёне. Пра гэта яе кіраўнік Ігар Рачкоўскі заявіў на справаздачна-выбарнай канферэнцыі ФХБ 31 мая ў Мінску. Паводле яго слоў, вялікай падмогай у гэтым плане стала абранне прадстаўніка Беларусі Сяргея Ганчарова ў склад савета Міжнароднай федэрацыі хакея.

У сваю чаргу ў інтэрв`ю Ганчароў паведаміў, што Беларусь будзе прэтэндаваць на правядзенне ў краіне турніру 2021, 2022 ці 2023 года.

"Мы працуем па трох чэмпіянатах. Будзем дзейнічаць па сітуацыі. Найбольш рэальным на сённяшні дзень выглядае 2022 год. У 2021-м прэтэндуе Фінляндыя. Яе будзе цяжка абысці. Плюс 2022 год — гэта год Алімпіяды. У такія гады, як правіла, ІІХФ аддае чэмпіянаты свету краінам, якія не ўваходзяць у "вялікую шасцёрку" сусветнага хакея", — адзначыў Ганчароў.

БелаПАН
Мінск, 31 ліпеня 2016
 
Дата публикации:31.07.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:878
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Хоккей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме