https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" прыме ўдзел у ралі-рэйдзе "Шаўковы шлях"


Да гонкі, якая ўключае 15 этапаў, падрыхтаваны і пратэсціраваны два новыя аўтамабілі з сучаснымі рухавікамі, паведамілі ў камандзе.
"МАЗ-СПОРТаўта" на ралі прадставяць тры грузавікі. Два новыя аўтамабілі атрымалі маторы 12,5 л, створаныя чэшскай камандай Buggyra на аснове агрэгатаў ад Caterpillar.

Тэставыя выпрабаванні грузавікоў нядаўна з поспехам прайшлі на палігоне пад Мінскам. Пры паспяховым выступленні на "Шаўковым шляху" каманда, напэўна, выступіць на іх і на "Дакары" ў наступным годзе.

Новы аўтамабіль напярэдадні гонкі атрымаў экіпаж пілота Сяргея Вязовіча. У гонцы мадэрнізаванымі грузавікамі МАЗ будуць кіраваць Аляксандр Васілеўскі і Аляксей Вішнеўскі, вядомы як трохразовы чэмпіён Беларусі па дрыфтынгу.

"У свеце аўтаспорту "МАЗ-СПОРТаўта" ведаюць і паважаюць. Цяпер наша задача - не проста развівацца, але і паказваць высокі рэзультат. Апошнія трэніроўкі паказалі, што машыны і гоншчыкі гатовы да любых выпрабаванняў. Усе разумеюць: гонкі такога ўзроўню - гэта не проста спорт, але і шанц паказаць магчымасці беларускай тэхнікі і павысіць імідж краіны за мяжой, - адзначыў пілот каманды Сяргей Вязовіч.

Міжнароднае ралі "Шаўковы шлях" стартуе 8 ліпеня з Краснай плошчы ў Маскве і завершыцца 24 ліпеня на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне. Гоншчыкаў чакаюць 15 этапаў - на два больш, чым на "Дакары".

Маршрут марафону будзе праходзіць праз 15 гарадоў, пустыню Гобі і хрыбты Цянь-Шаня, а адзін з этапаў прывядзе да возера Балхаш. У ралі-рэйдзе прымуць удзел 24 грузавікі і 100 пазадарожнікаў.

Арганізатарам каманды "МАЗ-СПОРТаўта" выступае Мінскі аўтазавод. Гоншчыкі пяць гадоў запар удзельнічаюць у "Дакары" і іншых буйных ралі-рэйдах. Беларускія экіпажы часта ўваходзілі ў лік самых лепшых экіпажаў на асобных этапах, а таксама ў генеральнай класіфікацыі па выніках гонак.

4 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.07.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:955
 
Ключевые слова:
Авторалли "МАЗ-СПОРТавто" Спорт в Беларуси Рейд "Шёлковый путь"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме